Вітаю коцікі.
Added 2025-04-24 16:14:29 +0000 UTCА можа і сабачкі, кожнаму сваё :)
Мы, невялічкае згуртаванне звычайных і не вельмі звычайных беларусаў, якія, так сталася, агучваюць любімыя мульцікі, а можа і яшчэ чаго ў будучыні, па-беларуску.
Мы пачалі з таго, што агучылі OddTaxi, набылі досведу, а цяпер ужо амаль скончылі свой першы вялікі праект. Нас назбіралася больш за дваццаць галасоў, мы працавалі амаль год і ўжо хутка скончым нашую першую вялікую працу.
Што за яна? Хутка даведаецеся.
Але што можна дакладна сказаць - калі вы нецярплівы аматар японскай мультыплікацыі і любіце глядзець усё адразу - Вам дакладна спатрэбіцца падпісачка на нас. Будзе дастаткова любога ўзроўню.
Ужо вельмі хутка пачуемся. Падпісвайцеся і не губляйцеся!